Како́нга (Cacongo) — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы ў XVII — XIX стст. на тэрыторыі сучасных Рэспублікі Конга і ангольскай правінцыі Кабінда.

Упершыню Каконга ўзгадваецца пад 1551 г. як тэрыторыя, залежная ад Афонсу I, караля Конга. Відавочна валадары Каконга здолелі адасобіцца ад Конга ў XVII ст., калі яе порты Кабінда і Малемба сталі прыцягальнымі для партугальскіх, галандскіх і англійскіх гандляроў. На чале дзяржавы стаяла мясцовая дынастыя манархаў, што вызначаліся еўрапейцамі як каралі. Афіцыйнай рэлігіяй з'яўляўся каталіцызм.

У XVIII ст. Каконга адыгрывала важную ролю ў трансатлантычным гандлі рабамі.

У 1883 г. каралеўства было занята партугальцамі і далучана да партугальскіх калоній у Афрыцы.

Спасылкі Kakongo FORMER STATE, AFRICA Kakongo (Angola) Abbe PROYART, HISTORY OF LOANGO, KAKONGO AND N'GOYO

Катэгорыя:Былыя краіны Катэгорыя:Гісторыя Анголы Катэгорыя:Гісторыя Рэспублікі Конга Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Афрыкі Катэгорыя:Каралеўства Конга