Закон пастаянства саставу — любое вызначанае хімічна чыстае злучэнне незалежна ад спосабу яго атрымання складаецца з адных і тых жа хімічных элементаў, прычым адносіны іх мас пастаянныя, а адносныя лікі іх атамаў выражаюцца цэлымі лікамі. Адзін з асноўных законаў хіміі.
Сфармуляваны французскім хімікам Жазэфам Луі Прустам каля 1800 года.
Закон пастаянства саставу не выконваецца для берталідаў (злучэнняў пераменнага саставу). Аднак умоўна для прастаты састаў шматлікіх берталідаў запісваюць як пастаянны. Напрыклад, састаў аксіду жалеза(II) запісваюць у выглядзе FeO (замест больш дакладнай формулы Fe1-xO).
Гл. таксама Атамна-малекулярнае вучэнне Закон захавання масы Закон кратных адносін
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Асноўныя законы ў хіміі Катэгорыя:Стэхіяметрыя Катэгорыя:Колькасць рэчыва